ПЭКІН. У Пэкіне завяршыліся шматбаковыя перамовы ў пытаньні ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. Прадстаўнікі ЗША, Кітаю, Паўночнай і Паўдзённай Карэі, Расеі і Японіі не змаглі дасягнуць істотнага прагрэсу. Паводле заходніх інфармацыйных агенцтваў, КНДР і ЗША надалей ня могуць дамовіцца ў галоўных пунктах. Паўночная Карэя патрабуе гарантыяў бясьпекі і дапамогі, пасьля чаго гатовая абвясьціць пра адмову ад ядзернай праграмы. Вашынгтон патрабуе адваротнага парадку. У суботу Кітай прапанаваў праект сумеснай заявы, зьмест якой не раскрываецца.