Стваральнікі фонду кажуць, што пратэсты журналістаў усяго сьвету супраць парушэньняў правоў чалавека і супраць таго, што беларускія ўлады не шануюць прынцыпаў свабоды слова, гэта не дастаткова. Паводле іхных словаў, патрэбныя сродкі, напрыклад, на юрыдычную дапамогу журналсітам, якіх перасьледуюць улады.
“Фонд будзе падтрымліваць незалежных журналістаў у Беларусі – як польскіх, так і беларускіх. Гэта будзе наш невялікі ўнёсак у пашырэньне свабоды ў Беларусі”, - заявіў кіраўнік жэшуўскай філіі Саюзу польскіх журналістаў Юзэф Матуш.
Пра неабходнасьць дапамогі журналістам кажуць і палітыкі – перашыя сродкі ўжо пералічаныя на рахунак фонду, створанага польскім Гэльсынскім фондам і партыяй “Грамадзянская плятформа”
(Туск: ) “Патрэбная перадусім юрыдычная дапамога тым, каго пакаралі вялікімі штрафамі і тым, каго судзяць. Таму сябры нашай партыі ўжо пералічылі 50 тысячаў злотых з сяброўскіх складак на рахунак фонду”, - заявіў лідэр “Грамадзянскай плятформы” і кандыдат на пасаду прэзыдэнта Доналд Туск.