Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астранаўты з "Дыскавэры" выйшлі ў адкрыты космас


Г’ЮСТАН. ЗША. Два астранаўты – сябры экіпажу амэрыканскага шатла “Дыскавэры” – выйшлі сёньня ў адкрыты космас. Японец Саіці Нагуці і амэрыканец Стывен Робінсан правяраюць, ці сур’ёзны характар маюць пашкоджаньні, атрыманыя караблём пры старце. Астранаўты выпрабуюць абсталяваньне дзеля ліквідацыі такіх пашкоджаньняў. Яно было распрацаванае пасьля катастрофы касьмічнага карабля “Калюмбія” ў 2003 годзе. На аўторак і сераду заплянаваныя яшчэ два выхады ў адкрыты космас.
XS
SM
MD
LG