Гарадзенскі гарадзкі аддзел Саюзу палякаў — самы буйны ў Беларусі, ён налічвае чатыры тысячы сябраў. Зважаючы на гэтую лічбу, міліцыянты маглі чакаць бурных пратэстаў супраць захопу сядзібы СПБ амонам і вяртаньня туды былога старшыні Саюзу Тадэвуша Кручкоўскага. Аднак людзей да будынку гэтай арганізацыі прыходзіць зусім няшмат. Гаворыць сакратарка гарадзенскага гарадзкога аддзелу СПБ Ірэна Багатырэвіч:
(Багатырэвіч: ) “Ніякай палітыкай Саюз палякаў не займаўся і не займаецца, і таму тут няма ніякіх бурных выступаў, дэманстрацыяў. Незадавальненьня ніхто не выказвае. Папросту людзі салідарна прыходзяць і адзін з адным сустракаюцца. І нават я тут ужо сустракала — прыходзяць таксама беларусы, а ня толькі палякі. Беларусы прыходзяць выказаць сваю салідарнасьць з намі, засьведчыць, што яны з намі па-сяброўску: палякі нічога дрэннага ня робяць беларусам, і беларусы — тое ж самае. Мы — грамадзяне Беларусі”.
Прэс-сакратар новага кіраўніцтва Саюзу палякаў Анджэй Пісальнік вельмі скептычны ставіцца да таго, што Тадэвуша Кручкоўскага ў будынку СПБ абараняюць міліцыянты, а сябраў Саюзу ўнутр па-ранейшаму не пускаюць. Анджэй Пісальнік разважае над будучыняй грамадзкай арганізацыі палякаў:
(Пісальнік: ) “Гэты Саюз палякаў хутчэй будзе фіктыўнай арганізацый, бо палякаў у ёй ня будзе. Хіба што гэтыя міліцыянты напішуць заявы і ўступяць у Саюзу палякаў, кіраваны Кручкоўскім. Што датычыць сапраўднага Саюзу палякаў, гэта значыцца, палякаў, якія вельмі перажываюць гэтую сытуацыю, то напэўна мы нікуды не падзенемся, мы застаёмся ў гэтай краіне і будзем дзейнічаць, калі спатрэбіцца, дык будзем дзейнічаць у падпольлі”.
Пасьля абеду Тадэвуш Кручкоўскі пакінуў сядзібу арганізацыі. Аднак мне ўдалося даведацца ў Саюзе палякаў наступнае: сёньня кабінэты заставаліся апячатанымі, працягваўся вопіс маёмасьці арганізацыі. Міліцыянты, магчыма, будуць ахоўваць будынак яшчэ цэлы месяц. Маўляў, пакуль ня сьцішацца ўсе жарсьці. Калі гэта напраўду так, значыцца будынак Саюзу палякаў будзе знаходзіцца пад аховай, пакуль 27 жніўня у Ваўкавыску не адбудзецца паўторны 6-ы зьезд Саюзу, з-за вынікаў якога і ўзьнік канфлікт вакол гэтай грамадзкай арганізацыі.
Гл. таксама Польска-беларускі канфлікт – у цэнтры ўвагі ўсёй Польшчы