Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рыме й Лёндане затрымалі падазраваных у арганізацыі спробаў тэрактаў


РЫМ, ЛЁНДАН. У італьянскай сталіцы сёньня арыштаваны чацьверты падазраваны ў арганізацыі спробаў тэрактаў у Лёндане 21 ліпеня – выхадзец з Самалі брытанскі падданы Асман Хусайн.

Раней брытанская паліцыя паінфармавала пра арышт трох чалавек у рамках расьсьледаваньня тэрактаў у лёнданскім транспарце. Прынамсі два з затрыманых сёньня бралі ўдзел у арганізацыі спробаў тэрактаў 21 ліпеня.

Усяго ў спробах правесьці выбухі ў мэтро і аўтобусе 21 ліпеня падазраюцца 4 чалавекі. Першы зь іх – выхадзец з Самалі Ясін Хасан Амар – быў затрыманы некалькі дзён назад.
XS
SM
MD
LG