Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абураная паказам інтэрвію з Басаевым


МАСКВА. Расея выказала пратэст у сувязі з трансьляцыяй амэрыканскім каналам Эй-Бі-Сі інтэрвію з чачэнскім палявым камандзірам Шамілём Басаевым. Абурэньне расейскага боку было выказана кіраўніку пасольства ЗША ў Маскве. Прадстаўнік МЗС Расеі падкрэсьліў, што Басаеў унесены Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў у сьпіс вышукваных міжнародных тэрарыстаў.

У інтэрвію Басаеў прызнаў, што выкарыстоўвае тэрарыстычныя мэтады, і заўважыў, што будзе працягваць змаганьне да часу, пакуль “кожны жыхар Расеі не адчуе ўплыву вайны ў Чачэніі”. Паводле Басаева, Расея вядзе вайну, каб калянізаваць Чачэнію.
XS
SM
MD
LG