Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Рэпартэры бязь межаў" пратэстуюць супраць дзеяньняў беларускіх уладаў


Паводле БелаПАН Міжнародная арганізацыя па абароне свабоды прэсы "Рэпартэры бязь межаў" заклікала беларускія ўлады "спыніць перасьлед і арышты" журналістаў, якія асьвятляюць сытуацыю вакол Саюзу палякаў Беларусі (СПБ). Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай "Рэпартэрамі бязь межаў" 29 ліпеня.

27 ліпеня гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут – рэдактар часопісу "Magazyn Polski" (друкаванага органа СПБ) –быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

У гэты ж дзень у Горадні супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя каля 10 беларускіх журналістаў, а таксама карэспандэнты польскага выданьня "Gazeta Wyborcza" Вацлаў Радзівіновіч і Робэрт Кавалеўскі, тэлежурналістка польскага TVP1 Агнешка Рамашэўская і журналісты "Associated Press".

У заяве "Рэпартэраў бязь межаў" адзначаецца, што арышты журналістаў пачаліся "разам з нарастаньнем канфлікту ў беларуска-польскіх адносінах".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG