Апэратыўны дзяжурны МЗС Расеі паведаміў, што мае загад свайго кіраўніцтва накіроўваць усіх журналістаў выключна на сайт міністэрства:
(Дзяжурны: ) “Мы ўсё роўна ня скажам больш за тое, што ёсьць на сайце. Мы камэнтуем там гэтае, скажам так, пытаньне. Глядзіце там, бо цяпер многа пытаньняў. І мы ўсіх адсылаем на сайт”.
Ці не зьвязаная затрымка амбасадара Аяцкава зь ягонымі вядомымі выказваньнямі на прэсавай канфэрэнцыі ў Саратаве і рэакцыяй на іх беларускага боку? У афіцыйным паведамленьні расейскага МЗС прызнаецца, што прэсавая канфэрэнцыя ў Саратаве прыцягнула да сябе ўвагу мэдыяў. Аднак сувязь яе з адтэрміноўкай прыезду Аяцкава МЗС адмаўляе, сьцьвярджаючы, што дадатковы час спатрэбіўся на “дадатковую паглыбленую прапрацоўку шэрагу актуальных пытаньняў”, у тым ліку саюзнага будаўніцтва.
Былы міністар замежных справаў Беларусі Пётар Краўчанка лічыць, што тэза пра інтэграцыю ў камэнтары зроблена дзеля таго, каб адцягнуць увагу ад гучных заяваў Аяцкава:
(Краўчанка: ) “У мяне складваецца ўражаньне, што, хутчэй за ўсё, лёс Аяцкава ўжо вырашаны. Пасьля такіх скандальных заяваў апошніх тыдняў ні адна цывілізаваная краіна і нават Беларусь ня можа прыняць такога амбасадара. Уявіце сабе нейкую эўрапейскую краіну, у якую плянуецца накіраваць амбасадара, які гаворыць, што ён гатовы па сутнасьці ліквідаваць незалежнасьць гэтай краіны. Мне здаецца, што падчас апошняй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна адбылося неафіцыйнае абмеркаваньне гэтай скандальнай сытуацыі і хутчэй за ўсё Лукашэнка папрасіў не накіроўваць свайго даўняга сябра Аяцкава ў Беларусь. А МЗС Расеі не пайшоў на рэзкія і рашучыя дзеяньні, а вырашыў зьмікшырываць сытуацыю, зрабіць паўзу на некалькі месяцаў, можа, тыдняў для канчатковага вырашэньня гэтага пытаньня. Думаю, вельмі высокая верагоднасьць таго, што Аяцкаў наагул ня будзе прызначаны амбасадарам у Беларусь”.
Але Дзьмітры Аяцкаў ужо атрымаў агрэман, гэта значыць згоду беларускага кіраўніцтва бачыць яго ў якасьці амбасадара. Як быць з гэтым? Экс-міністар тлумачыць сытуацыю так:
(Краўчанка: ) “Калі ўжо атрыманы агрэман, кандыдатура ўзгаднялася, дык, як правіла, сытуацыя не адкручваецца назад. Але бываюць такія выпадкі, калі краіна, якая прымае дыплямата, можа памяняць свой пункт гледжаньня. І краіна, якая накіроўвае дыплямата, можа ў апошні момант, зыходзячы зь нейкіх новых палітычных альбо зьнешнепалітычных абставінаў памяняць сваё рашэньне. Таму я не выключаю магчымасьці таго, што Аяцкаў наагул ня будзе працаваць у Беларусі амбасадарам”.
* * * 26 ліпеня Аляксандар Лукашэнка сказаў, што патрэбна разабрацца з заявамі Дзьмітрыя Аяцкава, якога ён назваў “будучым альбо, можа, ня будучым амбасадарам Расеі ў Беларусі”. Аяцкаў на прэсавай канфэрэнцыі сказаў: “Расея — гэта Расея, а Беларусь — гэта Беларусь; Пуцін — гэта Пуцін, а Лукашэнка — гэта Лукашэнка. І ён ні ў якім выпадку ня мусіць надзімаць шчокі, што, вось, ён там даўно працуе і хтосьці павінен там быць на пасылках”.
Пасьля вясновай сустрэчы з Лукашэнкам у Менску Аяцкаў заявіў саратаўскім вэтэранам, нібы падчас сустрэчы зь ім беларускі кіраўнік казаў, што хацеў бы, каб Аяцкаў быў апошнім амбасадарам у Рэспубліцы Беларусь, і каб яны з Уладзімерам Пуціным сталі першымі грамадзянамі новай саюзнай дзяржавы.