Як паведаміла па тэлефоне Аксана Пачобут, яны перадалі арыштаваным адзеньне, ежу, зубныя шчоткі, пасту. Аксана паклала свайму мужу брытву. Ёй, а таксама Ганьне Пажэцкай і Вікторыі Яскевіч сказалі, што асабістыя сустрэчы з арыштаванымі адміністрацыйным заканадаўствам не прадугледжаны.
Намесьніка старшыні Саюзу палякаў Юзафа Пажэцкага, рэдактара часопіса “Magazyn Polski” Андрэя Пачобута і Мечыслава Яскевіча затрымалі ў аўторак ў Шчучыне. Ноч яны правялі ў пастарунку, а ў сераду іх даставілі ў суд у Ліду. А.Пачобута пакаралі 15-дзённым арыштам, а ягоных калегаў 10-дзённым кожнага. Суд, паводле пратаколаў, складзеных шчучынскай міліцыяй, палічыў іх удзельнікамі несанкцыянаванай акцыі ля Дома польскага ў Шчучыне 3 ліпеня.
Нагадаем, што ў той дзень у Дом польскі не пусьцілі Генэральнага консула РП у Горадні Анджэя Крантоўскага і новае кіраўніцтва СПБ. У выніку польскі дыплямат і старшыня Саюзу палякаў Анжаліка Борыс мусілі прамовіць да сябраў СПБ на вуліцы, а затым на ганку Дома польскага выступілі народныя хоры.
Гл. таксама Актывістаў Саюзу палякаў пакаралі арыштам