Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІРА плянуе назаўжды спыніць тэракты


БЕЛФАСТ. Кіраўніцтва Ірляндзкай рэспубліканскай арміі загадала сёньня сябрам арганізацыі назаўсёды спыніць узброеныя акцыі і весьці барацьбу выключна палітычнымі сродкамі.

У заяве, аднак, падкрэсьлена, што пра самароспуск Ірляндзкай рэспубліканскай арміі гаворка не ідзе. З гэтай нагоды прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр заявіў:

(Блэр: ) “Я вітаю заяву Ірляндзкай рэспубліканскай арміі пра сканчэньне ўзброенай кампаніі і задаволены адназначнасьцю гэтай заявы. Я таксама вітаю той факт, што ІРА зразумела, што палітычных зьменаў магчыма дасягнуць толькі мірным, дэмакратычным шляхам. Гэты крок мае надзвычайнае значэньне ў гісторыі Паўночнай Ірляндыі”.

Сёньняшняя заява – беспрэцэдэнтны крок для гэтай арганізацыі, якая больш за 30 гадоў вяла барацьбу супраць брытанскіх уладаў у Паўночнай Ірляндыі, выкарыстоўваючы тэрарыстычныя мэтады.
XS
SM
MD
LG