Паводле зьвестак самога Міколы Статкевіча, спачатку яго зьбіраліся накіраваць у Крупкі Менскай вобласьці, але потым ўлічылі заяву ягонага 80-гадовага бацькі з Баранавічаў, які прасіў, каб сына накіравалі бліжэй да яго. Мікола Статкевіч перакананы, што ўлады задаволіў варыянт з Баранавічамі, паколькі ў гэтым горадзе ўжо ёсьць досьвед нагляду за “палітычнымі вязьнямі”.
Дзе цягам двух гадоў будзе працаваць у Баранавічах Мікола Статкевіч? Паводле закону, спачатку ён паспрабуе знайсьці сабе працу сам. Але пра такія шанцы Мікола Статкевіч кажа скептычна:
(Статкевіч: ) “Я кандыдат тэхнічных навук у галіне сыстэмаў кіраваньня і маю дыплём ваеннага інжынэра па ваеннай электроніцы, але наўрад ці гэтую працу я там здолею знайсьці. Таксама я мог бы выкладаць у мясцовым унівэрсытэце, бо маю вялікі досьвед, працаваў выкладчыкам і старэйшым выкладчыкам у вайсковай акадэміі. Але і гэта малаверагодна. Людзей з такой даведкай замест пашпарта звычайна бяруць на фізычную працу”.
“Калі Мікола Статкевіч ня знойдзе працы ў горадзе, яго накіруюць працаваць у нейкі калгас побач з Баранавічамі”, — мяркуе намесьнік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч, які два гады таму адбываў “хімію” ў Баранавічах. Віктар Івашкевіч працаваў кур’ерам у мясцовай газэце. Вось што ён згадаў пра стаўленьне да яго міліцыянтаў і асуджаных:
(Івашкевіч: ) “Аб’ектыўна ставяцца паважліва. І адміністрацыя разумее, што палітык сядзіць ні за што, і крымінальнікі разумеюць, што ён ня зь іх асяродку”.
У адмысловую камэндатуру Баранавічаў Мікола Статкевіч мусіць прыехаць заўтра, 29 ліпеня. На чыгуначным вакзале там яго зьбіраюцца сустракаць мясцовыя сацыял-дэмакраты. Мікола Статкевіч ужо заявіў, што будзе займацца палітыкай і ў Баранавічах.
* * *
Міколу Статкевіча асудзілі на тры гады абмежаваньня волі за арганізацыю акцыі пратэсту супраць афіцыйных вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году. Пазьней адзін год з прысуду зьнялі па амністыі. Разам зь Міколам Статкевічам быў асуджаны да абмежаваньня волі вядомы апазыцыянэр Павал Севярынец. Цяпер ён знаходзіцца ў Віцебску пад наглядам міліцыі. Месца адбыцьця “хіміі” для Севярынца яшчэ ня вызначанае.