Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія заклікае Беларусь забясьпечыць выкананьне правоў чалавека


RFE/RL Прэсавы сакратар Эўракамісіі Амадэу Альтафай Тарджыё на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі скрытыкаваў захоп будынку СПБ і перасьлед польскай меншасьці ў Беларусі.

"Мы вельмі заклапочаныя гэтым. Гэты новы эпізод адбываецца ў кантэксьце нарастальных рэпрэсіяў супраць палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў, а таксама незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі.

Мы вельмі зацікаўленыя, каб Беларусь, суседка Эўразьвязу, была дэмакратычнай і стабільнай дзяржавай, а гэта ўключае павагу да эўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасьцяў і нормаў. Абарона правоў мяншыняў – вельмі важны момант у гэтым кантэксьце.

Мы заклікаем Беларусь забясьпечыць поўнае выкананьне сваіх абавязаньняў у межах АБСЭ, уключна з абаронай правоў меншасьці"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG