Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі пасол ня вернецца ў Беларусь, пакуль ня будзе вырашаны канфлікт


RFE/RL Як паведаміў кіраўнік Міністэрства замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд, Польшча папрасіла свайго амбасадара ў Беларусі Тадэвуша Паўляка прыбыць у Варшаву для кансультацыяў. Паводле Ротфэльда, "абасадар ня вернецца ў Менск, пакуль ня будзе вырашаны канфлікт у Беларусі".

Польскае МЗС зьвярнулася да Эўракамісіі з заклікам зрабіць рашучыя крокі, каб падтрымаць Польшчу ў абароне правоў польскай меншасьці ў Беларусі.

Польшча лічыць, што рашэньне Мінюста Беларусі пра нелегітымнасьць апошняга зьезду СПБ не адпавядае міжнародным стандартам. "Польска-беларускія дачыненьні апынуліся ў вельмі глыбокім крызісе" – заявіў Ротфэльд.

У гэтыя хвіліны ў польскім Сэйме адбываюцца дэбаты па сытуацыі з палякамі ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG