Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Борыс: "На мяне напісалі данос". У будынку СПБ кіруе Кручкоўскі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня раніцай каля будынку Саюзу палякаў сабраліся прыблізна 25 сябраў СПБ, яны ўголас маліліся. Побач знаходзіліся міліцыянты, якія нікога не пускалі ўнутр.

Старшыню СПБ Анжаліку Борыс тым часам выклікалі ў пракуратуру. Пасьля 11-ці гадзінаў яна вярнулася і сказала, што адзін з прыхільнікаў былога старшыні СПБ Тадэвуша Кручкоўскага напісаў на яе “данос”, абвінаваціўшы ў фінансавых злоўжываньнях.

Тым часам у будынку, які ўчора ўвечары захапіў амон, кіраваць зноўку пачаў спадар Кручкоўскі. У першай палове дня там адбываліся вопіс і прыняцьце маёмасьці СПБ. Юрысконсульт Саюзу Эдуард Калоша па тэлефоне мне паведаміў, што пасьля абеду спадар Кручкоўскі сустрэнецца з журналістамі, каб даць ім апошнюю інфармацыю.

Малітва каля будынка СПБ





Пратэст каля будынкa СПБ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG