Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада, Чэхія й Румынія прымуць уцекачоў


БІШКЕК. Канада, Чэхія й Румынія пагадзіліся прыняць звыш 400 узбэцкіх уцекачоў, якія пасьля здушэньня травеньскіх пратэстаў у Андыжане знаходзіліся ў лягерах на поўдні Кіргізстану. Перамяшчэньнем узбэцкіх грамадзянаў, якія ўцяклі ў Кіргізстан, займаецца Бюро ААН у пытаньнях уцекачоў.

Паведамляецца, што 12 чалавек будуць, аднак, выдадзеныя Ўзбэкістану – прэзыдэнт Кіргізстану Бакіеў заявіў, што іхная віна ў арганізацыі хваляваньняў у Андыжане даказаная.
XS
SM
MD
LG