Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандажэўскаму амніставалі адзін год


Алесь Дашчынскі, Менск Зьняволенаму прафэсару Юрыю Бандажэўскаму амніставалі адзін год. Нагадаем, цяпер ён адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі-пасяленьня №26.

У выніку прафэсар мусіць знаходзіцца на пасяленьні яшчэ прыкладна пяць з паловай месяцаў, да 6 студзеня 2006 года. Ці пойдуць улады на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне навукоўца, пакуль невядома.

Паводле спадарыні Бандажэўскай, іншыя зьняволеныя гэтай жа калёніі, якім заставаўся няпоўны год, даўно ўжо выпушчаныя дахаты, па ўмоўна-датэрміновым вызваленьні. Прафэсар Бандажэўскі працуе сьлесарам на фэрме ў сельскагаспадарчым вытворчым каапэратыве “Беліца-агра” Лідзкага раёну.

Як паставілася да амністыі мужа Галіна Бандажэўская?

(Бандажэўская: ) “Я ўспрыняла гэта як належнае. Ну зьнялі, дык зьнялі, дзякуй, таму што ўжо надта доўга трымалі нас на повадзе: здымуць – не здымуць, рашалі – не рашалі, будзе гэта – ня будзе. Стаміліся мы за гэтыя шэсьць гадоў”.

Нагадаем, Юры Бандажэўскі быў асуджаны да васьмі гадоў пазбаўленьня волі. На пачатку году прафэсар меў шанец на ўмоўна – датэрміновае вызваленьне, паколькі адбыў дзьве траціны тэрміну, але яго ня вызвалілі.

Адміністрацыя калёніі палічыла, што Бандажэўскі, маўляў, ня стаў на шлях выпраўленьня і не прызнаў сваёй віны. Раней адзін год па амністыі зь прафэсара ўжо здымалі. Міжнароднымі арганізацыямі ён названы сярод іншых палітычных зьняволеных у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG