У сераду, 27 ліпеня, прадстаўнікі праваахоўных органаў зрабілі ператрус на вуліцы Шугаева ў Менску, у кватэры, дзе жывуць бацькі экс-парлямэнтара, Ніна Рыгораўна й Мікалай Міхайлавіч Скрабцы. Менавіта тут прапісаны й іхны старэйшы сын – Сяргей. Гаворыць Аляксандар Скрабец:
(Аляксандар Скрабец: ) "Мне патэлефанаваў сын Сяргея і паведаміў, што на вуліцы Шугаева ідзе ператрус. Гэта юрыдычная працэдура, і яна праводзіцца адразу пасьля таго, як выносіцца абвінавачваньне. Учора ператрус быў у мяне, а сёньня – у бацькоў, дзе прапісаны Сяргей. З вопісам мэблі ды іншай маёмасьці, усяго каштоўнага".
Аляксандар Скрабец перакананы, што ягонаму брату нарэшце прад''яўленае абвінавачваньне ў выманьваньні крэдытаў ад дзяржавы, калі ён кіраваў "БелБабаеўскім" – беларускай філіяй расейскага Гандлёвага дому "Бабаеўскі". І менавіта гэта стала падставай для ператрусу.
Брат былога дэпутата таксама праходзіць па справе, якую вядзе сьледчы ў асабліва важных справах пракуратуры Беларусі Вячаслаў Цераховіч. І вось, што ён кажа пра сваё становішча:
(Аляксандар Скрабец: ) "Такая сытуацыя, што і за мяне ўзяліся. Я ўчора пайшоў у сьледчы камітэт, а адтуль мяне пад рукі павялі ў пракуратуру да Цераховіча. Менавіта, у парадку арышту – пасадзілі ў машыну, зьлева й справа – міліцыянты. Я ўжо нават жонцы патэлефанаваў: рыхтуй спартовы касьцюм ды тапкі. Там мяне дапытвалі да вечару. Жонку маю павезьлі дамоў, і там зрабілі ператрус. Забралі ў мяне сыстэмны блёк ад кампутару, дакумэнты пазнаходзілі ўсялякія – і тыя, што маюць адносіны да справы, і тыя, што ня маюць. А напрыканцы дня Цераховіч сказаў: пакуль мы ня будзем зьмяняць вам меру стрыманьня".
Тым часам жонка Сяргея Скрабца – Аляксандра Скрабец гаворыць, што ўсе неабходныя дакумэнты для пераводу яе мужа зь Берасьцейскага сьледчага ізалятару ў Менск падрыхтаваныя. Таму былы дэпутат можа быць перавезены літаральна праз дзень-другі.