Грамадзяне Беларусі, якія прыйшлі сёньня ў консульскі аддзел, зьбіраюцца выехаць у Польшчу з самых розных патрэбаў: дзелавых і культурных кантактаў, прыватных і сваяцкіх клопатаў. Але пра пагаршэньне беларуска-польскіх міждзяржаўных стасункаў ведаюць усе і шкадуюць, што так здарылася.
(Карэспандэнтка: ) “Ці чулі вы пра тое, што паміж Беларусьсю і Польшчай на дыпляматычным узроўні ўзьнік канфлікт? Чаму так адбываецца?”
(Спадарыня: ) “Так, чулі. Ня ведаем чаму, але гэта вельмі непрыемна. Гэтыя падзеі мінуцца, а людзі застануцца, і жыцьцё будзе працягваецца далей. Мне падаецца, што абодва бакі да гэтай праблемы павінны падыходзіць мудра”.
Вельмі многія чулі і пра тое, што ў кіраўніцтве Польшчы не выключаюць магчымасьці закрыцьця ў Беларусі дыпляматычнага прадстаўніцтва. Але ўсё ж спадзяюцца на лепшае завяршэньне канфлікту.
(Карэспандэнтка: ) “Вы часта езьдзіце ў Польшчу?”
(Спадарыня: ) “Некалькі разоў на год. Разоў дваццаць. Мы гэтак з бацькам закуплялі абсталяваньне для свайго бізнэсу”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці не баіцеся, што цяпер гэта будзе зрабіць больш складана?”
(Спадарыня: ) “Не хацелася б, каб так здарылася. Бо вельмі хочацца пабываць у іншым асяродку і атмасфэры пасьля нашай”.
(Спадар: ) “Думаю, што паны паб’юцца, а ў халопаў чубы патрашчаць — і ўсё. Я думаю, што людзі разумеюць, што ўсё гэта часова”.
(Карэспандэнтка: ) “Як вы думаеце, чаму так адбываецца, хто вінаваты ў канфлікце, што за гэтым стаіць і што далей можа быць?”
(Спадар: ) “Камусьці, пэўна, гэта патрэбна. Зразумела ж, што нічога проста так у жыцьці не адбываецца”.
Многія сёньняшнія суразмоўцы, што зьбіраюцца ехаць у Польшчу, не змаглі назваць прычыны, зь якой распачаўся беларуска-польскі канфлікт. Некаторыя ўпэўненыя, што падставай для гэтага ёсьць унутраная і зьнешняя палітыка ўладаў Беларусі.
(Юнак: ) “Пастаянна ўзьнікаюць гэтыя праблемы, і яны будуць узьнікаць і надалей. Бо гэта дзьве абсалютна розныя краіны з розным палітычным ладам”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці не асьцерагаецеся, што гэта можа паўплываць на вашы паездкі ў Польшчу?”
(Юнак: ) “Канечне, можа, бо ў такіх выпадках узьнікаюць розныя пытаньні”.
(Юнак: ) “Тым больш, калі эўрапейскія краіны распачнуць жорсткую палітыку супраць Беларусі, то нас гэта, вядома ж, закране”.
Гл. таксама У.Цімашэвіч не выключае, што Польшчу ў Беларусі будзе прадстаўляць трэцяя краіна