Падчас сустрэчы прэзыдэнта Пуціна з праваабаронцамі, якая адбывалася ў той самы дзень, калі пачаўся візыт Лукашэнкі ў Маскву, Сяргей Караганаў заявіў, што ў Беларусі хутка пагаршаецца сытуацыя з правамі чалавека. Ужо ёсьць дзясяткі людзей, якія сядзяць за палітыку, тысячы людзей асуджаныя “за каласкі”. Дайшла справа да таго, што спынілі трансьляцыю нават радыёстанцыяў “Голос России” і “Маяк”. Пуцін паабяцаў абмеркаваць гэтыя пытаньні падчас сустрэчы з Лукашэнкам у Завідаве.
Аднак кіраўнік Беларусі заявіў, што сам падняў гэтае пытаньне падчас перамоваў. Паводле Лукашэнкі, тут не павінна быць спэкуляцыяў, што нехта некаму ківаў пальцам, што вось нельга за каласок судзіць. Паводле Лукашэнкі, Пуцін яго зразумеў, што ў Беларусі няма голаду, каб за нейкія каласкі судзіць. Лукашэнка адзначыў, што сяляне — гэта ягоная апора, ягоны электарат, і “які ж дурны прэзыдэнт будзе разгортваць такую кампанію напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, гэта проста абсурд”.
(Лукашэнка: ) “Скажу прама, мы не краналі гэтага пытаньня і ніякіх каласкоў не абмяркоўвалі”.
Такую рысу падвёў Лукашэнка пад сваёй сустрэчай з Пуціным.
Сяргей Караганаў заявіў, што Савет пры прэзыдэнту Расеі і надалей будзе настойваць на тым, каб у Беларусі выконваліся правы чалавека.
(Караганаў: ) “Спадар Лукашэнка не зразумеў, відаць, мэтафары. Я сказаў, што людзей судзяць “за каласкі” і саджаюць у вялікай колькасьці за мінімальныя правапарушэньні ці іх адсутнасьць, і даюць ім вялікія тэрміны. Гаворка, канечне, не ішла пра крадзеж каласкоў, як гэта было за сталінскім часам. Але існуе даволі вялікі аб’ём інфармацыі, што ня толькі палітычныя праціўнікі рэжыму сядзяць па турмах — сядзіць вялікая колькасьць зусім нармальных, дробных кіраўнікоў, якім прад’яўляюць абсалютна мізэрныя патрабаваньні і абвінавачаньні і потым саджаюць. Гэта стварае атмасфэру запалохваньня і страху ў краіне”.
Што да сытуацыі з расейскімі тэлеканаламі і іншымі мэдыямі, то, паводле спадара Караганава, гэта факт, які цяжка абвергнуць.
(Караганаў: ) “Мы і далей будзем настойваць на тым, каб у Беларусі выконваліся правы чалавека. Як і з чалавечай салідарнасьці, так і з простага разуменьня расейскіх інтарэсаў, што калі справа так пойдзе і далей, то цяперашняе беларускае кіраўніцтва капае сабе яму, і ў гэту яму патрапім і мы. Ну, зразумела, рэжым, падобны на беларускі, доўга ня зможа праіснаваць у цэнтры Эўропы — гэта так. Існаваньне такога рэжыму безь яго мадэрнізацыі падрывае стабільнасьць у Беларусі і, адпаведна, падрывае інтарэсы Расеі”.