Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікоў Саюзу Палякаў будуць судзіць


Сяргей Астраўцоў, Горадня Намесьніка старшыні Саюзу палякаў і двух ягоных калегаў будуць судзіць паводле адміністрацыйнага кодэксую. Затрыманых учора ўвечары ў Шчучыне сябраў Саюзу палякаў з Горадні будуць судзіць сёньня за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Суд мае адбыцца ў Лідзе.

Учора ў Шчучыне міліцыянты затрымалі намесьніка старшыні Саюзу палякаў Беларусі Юзафа Пажэцкага, рэдактара “Магазына Польскага” Андрэя Пачобута і Мечыслава Яскевіча. Іх даставілі ў райаддзел міліцыі і пратрымалі там да раніцы. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня ў Шчучыне, а таксама ў непадпарадкаваньні міліцыі.

Нагадаем, што 3 ліпеня Генэральнага консула Польшчы ў Горадні і старшыню Саюзу палякаў Беларусі не пусьцілі ў Дом польскі, які знаходзіцца ў Шчучыне. Заплянаваны канцэрт двух народных хораў адбыўся на прыступках. Мерапрыемства прайшло з нагоды Дня незалежнасьці РБ.

У той дзень у Шчучын прыехаў начальнік упраўленьня аховы грамадзкага парадку з абласной міліцыі Юры Чабанаў, да Дома польскага прыбылі міліцыянты, раённы пракурор, прадстаўнікі мясцовай улады. Адбывалася апэратыўная відэаздымка. Дом польскі аказаўся зачынены, Генэральны консул РП Анджэй Крэнтоўскі прадставіўся вартаўніку і папрасіў адамкнуць памяшканьне, але той адмовіўся. Тады спадар Крэнтоўскі і старшыня СПБ Анжаліка Борыс выступілі перад мясцовымі сябрамі Саюзу палякаў, затым адбыўся канцэрт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG