Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: узарваны мікраўтобус, 16 чалавек загінулі


БАГДАД. Ня менш як 16 чалавек сталі ахвярамі ўзброенага нападу паблізу ірацкай сталіцы. Група ваеўнікоў абстраляла аўтобус, якім вярталіся з працы рабочыя фабрыкі ў Абу-Грайб. Пакуль што ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за напад.

Тым часам экстрэмісцкая групоўка Абу Мусаба аз-Зарка́ўі заявіла, што выкрадзеныя яе байцамі альжырскія дыпляматы будуць забітыя. Адпаведная заява зьявілася на інтэрнэт-старонцы групоўкі.

Павераны ў справах Альжыру ў Іраку і аташэ альжырскай амбасады былі выкрадзеныя ў мінулы чацьвер. Экстрэмісты заяўляюць, што сьмерць дыпляматаў будзе помстаю за “рэнэгацкую”, як яны лічаць, палітыку альжырскага ўраду.
XS
SM
MD
LG