Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Т.Блэр: "Мы не павінны ўступаць ні на ёту"


ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр даў адмысловую прэсавую канфэрэнцыю, прысьвечаную пераважна пытаньням змаганьня супраць тэрарызму. Блэр заявіў, што сьвет павінен аб’яднацца ў барацьбе супраць тэрарыстаў і ні ў чым ім не саступаць. Брытанскі прэм’ер сказаў:

(Блэр: ) “Якія б апраўданьні ці доказы гэтыя людзі не падавалі, я мяркую, што мы не павінны саступаць ім ні на ёту. Ні ў нашай краіне, што да ладу жыцьця, які мы вядзем, ні ў Іраку, ні ў Аўганістане, нідзе. Мы не павінны адмаўляцца г ад падтрымкі дзьвюх дзяржаваў – Ізраілю і Палестыны, ні ад нашых саюзаў і саюзьнікаў, такіх, як ЗША. Мы не павінны саступаць тэрарыстам ні ў чым”.
XS
SM
MD
LG