Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гіл: "ЗША прызнаюць сувэрэннасьць КНДР"


ПЭКІН. У кітайскай сталіцы ў прымірэнчай атмасфэры праходзіць чарговы раўнд шасьцібаковых перамоваў у пытаньні ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. Пасланьнік КНДР на перамовах Кім Кі Гван пацьвердзіў імкненьне Пхэньяну да выдаленьня з Карэйскага паўвостраву ядзернай зброі. Кіраўнік амэрыканскай дэлегацыі Крыстафэр Гіл у часе перамоваў заявіў, што ЗША прызнаюць КНДР як сувэрэнную дзяржаву і ня маюць намеру нападаць на яе. Гіл сказаў, што Вашынгтон гатовы да двухбаковага дыялёгу – у рамках цяперашніх перамоваў.

(Гіл: ) Наяўнасьць ядзернай зброі не падвысіць роўню бясьпекі Паўночнай Карэі, але прывядзе да росту напружанасьці ў рэгіёне і паставіць пад пагрозу ўсясьветную сыстэму нераспаўсюджваньня ядзернай зброі”.

У адрозьненьне ад ранейшых раўндаў перамоваў, дата заканчэньня чацьвертага раўнду не ўстаноўленая. Паводле Крыстафэра Гіла, дэлегацыя ЗША застанецца ў Пэкіне да часу, пакуль будзе магчымы прагрэс у перамовах.
XS
SM
MD
LG