Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан: паліцыя назвала імёны тэрарыстаў


ЛЁНДАН. Брытанская паліцыя абнародавала імёны двух падазраваных ва ўчыненьні няўдалых тэрактаў у Лёндане 21 ліпеня. Абодва – выхадцы з мусульманскіх краін. Кіраўнік антытэрарыстычнага аддзелу лёнданскай паліцыі Пітэр Кларк паведаміў таксама, што ў ходзе расьсьледаваньня тэрактаў знойдзена яшчэ адно, пятае выбуховае прыстасаваньне.

Тым часам ужо затрыманыя пяць чалавек, падазраваных у дачыненьні да тэрактаў 21 ліпеня.

У мінулы чацьвер – паводле той самай схемы, што й 7 ліпеня, былі ўчыненыя спробы тэрактаў на трох станцыях лёнданскага мэтро і ў аўтобусе, аднак выбуховыя прыстасаваньні не спрацавалі. 7 ліпеня пры выбухах у Лёндане загінула звыш 50 чалавек.
XS
SM
MD
LG