Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: ці паехалі б вы цяпер у Эгіпет?


Казімер Яноўскі, Гомель “Калі б у вас была магчымасьць, ці паехалі б вы цяпер адпачываць у Эгіпет?” Гэтае пытаньне жыхарам Гомеля задаваў наш карэспандэнт.

(Хлапец: ) “Калі б былі грошы, тады паехаў бы. А што тут такога? У Расеі, іншых краінах – усюды ўзрываюць. Чаму б не паехаць у Эгіпет”.

(Мужчына: ) “Які Эгіпет?! Тут жыць няма на што – ніякіх грошай. Канцы з канцамі ледзь зводзіш. Калі б наш прэзыдэнт даў магчымасьць зарабіць, я б паехаў у Эгіпет”.

(Мужчына: ) “У Эгіпет? Не! Нічога там асаблівага не пабачыш. Ёсьць лепшыя месцы”.

(Жанчына: ) “Я б не паехала. Хачу пачуваць сябе бясьпечна”.

(Жанчына: ) “Летась я адпачывала ў Эгіпце. Сёлета туды не паеду”.

(Школьнік: ) “Мама мне сказала, што паедзем у Турцыю ці ў іншае месца. У гэтым годзе ў Эгіпет не паедзем”.

(Мужчына: ) “А дзе цяпер няма тэрарызму! Канечне, паехаў бы, калі б хто прапанаваў такую паслугу – фірма якая ці спонсар”.

(Жанчына: ) “Калі б “на халяву”, можна было б паехаць у Эгіпет. А за свае ўласныя грошы – не”.

(Дзяўчына: ) “Для мяне клопат пра сваё жыцьцё важнейшы, чымсьці адпачынак у такіх краінах”.

(Хлапец: ) “Больш прывабная для мяне Ўкраіна. Крым люблю!”

(Жанчына з сынам: ) “Не, туды мы не паедзем. Баімся! Мы аддаём перавагу адпачынку на Нарачы. Там нам падабаецца”.

(Хлапец: ) “Канечне! З задавальненьнем паглядзеў бы на эгіпецкія піраміды”.

(Жанчына: ) “Калі б у мяне была магчымасьць адпачыць і былі на гэта грошы, я б паехала, не зважаючы на абставіны. Што да тэрарыстычных актаў, то памерці і ў хаце сваёй мажліва. Як каму лёсам наканавана, так і будзе”.

(Дзяўчына: ) “Я не зацікаўлена у такіх паездках”.

(Хлапец: ) “Давайце нам шанец, і мы, канечне, паедзем. Там сонца, загараць можна. Паглядзелі б піраміды”.

(Хлапец: ) “Паехаў бы адпачываць у Эгіпет. Мяне тыя тэракты абсалютна не палохаюць”.

Гэта былі адказы гамельчукоў на пытаньне: “Калі б у вас была магчымасьць, ці паехалі б вы цяпер адпачываць у Эгіпет?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG