Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: вышук падазраваных пакістанцаў


КАІР. Сілы бясьпекі Эгіпту працягваюць вышук падазраваных у дачыненьні да суботніх тэрактаў у Шарм-эш-Шэйху. Паведамляецца пра перастрэлкі паліцыянтаў з узброенымі людзьмі ў Сынайскіх гарах, дзе, як мяркуецца, хаваюцца аб’яўленыя ў вышук грамадзяне Пакістану.

Усяго эгіпецкая паліцыя з падазрэньня ў дачыненьні да сэрыі выбухаў вышуквае шасьцёх пакістанцаў. Усе яны зьніклі пасьля выбухаў у суботу, пакінуўшы пашпарты ў гатэлі.

Пры выбухах у гатэлі, на аўтастаянцы й на рынку ў Шарм-эш-Шэйху загінулі, паводле апошніх зьвестак, больш як 60 чалавек. Тысячы турыстаў пакінулі курорт. Тым часам адказнасьць за тэракты ўзяла на сябе ўжо трэцяя экстрэмісцкая арганізацыя – “Муджагедзьдзіны Эгіпту”.
XS
SM
MD
LG