Самая першая гучная справа адбылася ў красавіку 1995 году. Група дэмакратычна настроеных дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12 скліканьня абвясьціла галадоўку ў Авальнай залі парлямэнту. Тады шукалі бомбу амаль суткі. Натуральна, нічога не знайшлі. Ад тае пары і пачалося — як толькі апазыцыя праводзіць зьезд, сход, кангрэс, прыяжджаюць сапэры, “Алмаз”, МНС шукаць бомбу. Апошні выпадак быў у мінулую нядзелю — “замініравалі” Дом літаратара, дзе павінен быў адбыцца нечарговы зьезд “Грамады”. Зьезд, нягледзячы на перашкоды, адбыўся.
Аляксандар Казулін ужо зьбіўся зь ліку, колькі разоў улады, спэцслужбы зрывалі мерапрыемствы зь ягоным удзелам.
(Казулін: ) “Альбо там адключалася сьвятло, альбо зьнікалі ўсе кіраўнікі, альбо аказвалася, што там рамонт, альбо калі мы ўжо прыйшлі ў памяшканьне (таму што самая галоўная ў іх задача — не пусьціць у памяшканьне), мы трапляем, і там можна праводзіць мерапрыемства, то ў іх няма ніякіх іншых законных падставаў, як проста гэта памяшканьне “замініраваць”.
Павал Севярынец таксама ня можа падлічыць, колькі разоў шукалі бомбу.
(Севярынец: ) “На маёй памяці самы гучны выпадак — гэта бомба пад Кангрэс дэмакратычнай моладзі, які адбываўся напярэдадні мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. Там выступалі і Домаш, і Ганчарык, было больш за пяцьсот маладых людзей у ДК “Сукно”. Паступіў званок, нібыта гэты Кангрэс замініраваны. Мы тады адмовіліся выходзіць, хаця міліцыя выганяла з сабакамі. Натуральна, залю праверылі, ніякай бомбы не знайшлі, Кангрэс сарваць ім не ўдалося”.
Быў яшчэ адзін цікавы выпадак: маладафронтаўцы хацелі правесьці свой зьезд у Доме культуры тонкасуконнага камбінату. І самі ініцыявалі праверку памяшканьня: напярэдадні выклікалі сапэраў. Натуральна, аплацілі выклік. Потым разам зь міліцыяй начавалі ў памяшканьні.
Вячаслаў Сіўчык, які таксама ня раз быў сьведкам падобных выпадкаў, падзяліўся сваімі ўражаньнямі пра “разьмініраваньне”:
(Сіўчык: ) “Заўсёды гэта было вялікае нахабства, бо міны ніхто сур’ёзна не шукаў, у тым ліку і сапэры. Мне гэта даводзілася ня раз бачыць. Цяпер, калі ёсьць пагроза міжнароднага тэрарызму, такія мэтады спэцслужбаў проста непрыстойныя”.
Хто паведамляе пра міны на апазыцыйных мерапрыемствах? Ніводнага тэлефоннага тэрарыста так і не знайшлі. І выдаткі сапэрам з унутраных войскаў і выратавальнікам з МНС ніхто ні разу не кампэнсаваў за фальшывы выклік. Вось што патлумачыў мне супрацоўнік Міністэрства надзвычайных сытуацыяў:
(Супрацоўнік МНС: ) “Тэлефанаваньне паступае куды заўгодна. Пра гэта інфармуюцца органы ўнутраных справаў. Яны і праводзяць гэтыя мерапрыемствы з прыцягненьнем супрацоўнікаў МНС. Гэта мерапрыемства МУС. А мы на падстрахоўцы. Прыбываюць разьлікі і чакаюць. Калі выбухне — тушыць не міліцыя будзе і разьбіраць завалы, а людзі падрыхтаваныя, выратавальнікі, пажарнікі”.
Кіраўнік Упраўленьня інфармацыі Міністэрства ўнутраных справаў Віталь Грынкевіч сказаў, што крымінальныя справы заводзяцца паводле артыкулу 340 Крымінальнага кодэксу, а далей перадаюцца ў пракуратуру. А там яны “патанаюць”. Ніводнага “тэлефоннага тэрарыста”, які паведамляў пра замініраваньне зьездаў і сходаў апазыцыі, не знайшлі. Чаму апазыцыі перашкаджаюць праводзіць мерапрыемствы паводле аднаго сцэнару — мінамі і бомбамі, разважае Аляксандар Казулін, якога ўчора ў быццам бы замініраваным Доме літаратара абралі старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”:
(Казулін: ) “Там ужо няма разумных галоваў, сур’ёзных аналітыкаў, якія могуць прыдумаць сапраўды нешта праўдападобнае. Там ужо звычайны прымітывізм: прыйсьці, прымусіць, запалохаць, прынізіць, пакрыўдзіць. Усё прымітыўна”.