Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце ў трох выбухах тэрарысты ўжылі 500 кіляграмаў выбуховых рэчываў


КАІР. Тысячы, пераважна эўрапейскіх турыстаў пакідаюць Эгіпет пасьля тэрарыстычных замахаў у курорце Шарм-аш-Шэйх. Паведамляецца, што ў свае краіны вярнуліся ўжо каля 6 тысячаў чалавек, палова зь якіх – італьянцы. Эгіпэцкія ўлады паведамілі, што тэрарысты выкарысталі каля паўтоны выбуховых рэчываў, якія былі наладаваныя ў аўтамабілі і торбу і выкарыстаныя ў замахах. Міністар унутраных справаў Эгіпту Хабіб ал-Альдзі заявіў, што пакуль яшчэ рана гаварыць пра тое, ці мае да замахаў дачыненьне аль-Каіда ці іншыя ісламісцкія групоўкі. Міністар не выключыў, што арганізатары замахаў у Шарм-аш-Шэйх маюць прамое дачыненьне да леташняга тэракту ў іншым курортным горадзе – Таба. Між тым у Эгіпце арыштаваныя некалькі дзесяткаў чалавек, якія могуць мець дачыненьне да выбухаў у Шарм-аш-Шэйх. Паводле некаторых паведамленьняў, затрыманыя нават 70 падазраваных.
XS
SM
MD
LG