Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замах у Багдадзе - 22 чалавекі забітыя


БАГДАД. У ірацкай сталіцы тэрарыст-самагубца ўзарваў аўтамабіль, наладаваны выбухоўкай, каля паліцэйскага пастарунку забіўшы прынамсі 22 чалавекі, параненыя 25 чалавек. Прадстаўнікі міністэрства ўнутраных справаў паведамілі, што большасьць забітых – паліцыянты. Трагедыя здарылася каля пастарунку ар-Рашыд, што ў паўднёва-усходняй частцы Багдаду. У выніку іншых замахаў у Іраку, забітыя двое старэйшых афіцэраў паліцыі – адзін у Багдадзе, другі у горадзе Кіркук.
XS
SM
MD
LG