РЫМ. Італьянскія ўлады паведамляюць, што амаль тры тысячы італьянскіх турыстаў вярнуліся назад у Італію пасьля тэрарыстычных замахаў у эгіпэцкім курорце Шарм-аш-Шэйх. Амаль паўтары тысячы італьянцаў прыляцелі сёньня раніцай у Рым і больш за тысячу – у Мілан.
Сярод 90 ахвяраў выбухаў ёсьць прынамсі адзін італьянец, каля двух дзесяткаў італьянскіх турыстаў былі паранены, а прынамсі двое зьніклі бяз вестак.
Паведамляецца, што ў курорце Шарм-аш-Шэйх штогод адпачываюць каля мільёна італьянцаў.