(Спадарыня:) «Калі яна зрабілася незалежнай? Відаць, у 1991-м годзе -- вызначэньне такое зьявілася, што яна незалежная. Але цяпер, на жаль, я такога сказаць не магу. Бо залежыць яна ад Расеі, ад яе апэтытаў, залежыць наша незалежнасьць, на жаль, ад інтарэсаў і апэтытаў яшчэ аднаго чалавека. Вось так мы і боўтаемся зараз недзе: хочам адчуваць сябе незалежнымі, а сіл бракуе!»
(Спадар:) «Незалежнай Беларусь зрабілася пасьля развалу Савецкага Саюзу. А калі вы гаворыце пра нашага прэзыдэнта, то я пэўны: ён ўздыме нашую незалежную краіну. Эканоміка ўжо падымаецца вось».
(Спадарыня:) «Частка беларусаў лічыла Беларусь незалежнай з 1918-га году, а частка, напэўна, 1992-га. Насамрэч, Беларусь ніколі цалкам незалежнай не была».
(Спадар:) «Беларусь была незалежнай у часы Вялікага Княства Літоўскага. Але незалежнасьць – гэта ня тое, што дзяржава нікому не падпарадкоўваецца. Незалежнасьць –гэта тое, што ў табе і ўва мне, што ўнутры нас. Гэта я сам -- свабодны, і незалежны -- я!»
(Спадарыня:) «Напэўна, ад развалу Савецкага Саюзу пачалася наша незалежнасьць. Але ўсё гэта – толькі словы. Бо незалежнасьць, як я разумею – гэта калі чалавек у краіне адчувае сябе вольным, калі яму лёгка дыхаць у гэтай краіне. Але ў нас такога няма».
(Спадар:) «Беларусь заўсёды была залежнай. І цяпер, калі кіруе Лукашэнка – ён будуе палітыку так, што мы ад усіх залежым».
(Спадарыня:) «Нават у Савецкім Саюзе было фармальнае права на выхад рэспублік са складу дзяржавы! Але ж гэта было немагчыма нават тэарэтычна. Таму, калі казаць пра нейкую дату незалежнасьці, то гэта, я думаю, дата Белавескіх пагадненьняў. Магу сказаць пра юрыдычны момант: вельмі добра, што сёньня незалежнасьць у нас ужо ёсьць. Але ўнутры мы самі дужа скаваныя – залежныя. Выбачайце, яшчэ не да ўсіх дайшло! А якая ж гэта незалежнасьць?»