Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс правяла перамовы з Махмудам Абасам.


РАМАЛА. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс правяла перамовы зь кіраўніком Палсетынскай аўтаноміі Махмудам Абасам. У часе сустрэчы ў горадзе Рамала спадарыня Райс заклікала ізраільцаў і палестынцаў больш актыўна супрацоўнічаць ў пытаньнях, зьвязаных з будучым вывадам ізраільскага войска і паселішчаў з паласы Газы. Кандаліза Расй падкрэсьліла таксама, што прэзыдэнт Абас і палестынскае кіраўніцтва шмат робяць каб аднавіць парадак і законнасьць на Заходнім беразе Ярдану і ў паласе Газы. “Гэта сьведчыць аб тым, што палестынскае кіраўніцтва намагаецца спыніць дзейнасьць тых, хто ўчыняе крывавыя замахі, якія аддаляюць стварэньне палестынскай дзяржавы”, - заявіла дзяржсакратар ЗША.
XS
SM
MD
LG