ТОКІЁ. Прынамсі 16 чалавек былі параненыя сёньня ў выніку землятрусу ў японскай сталіцы. Сіла падземных штуршкоў дасягала 5,7 паводле шкалы Рыхтэра. Японскае тэлебачаньне паказала хмарачосы ў цэнтры Токіё, якія слаба хісталіся. Адмененыя ўсе рэйсы хуткіх цягнікоў. Адмыслоўцы, аднак, лічаць, што пагрозы цунамі няма.