Галоўныя ахвяры хабарніцтва ў Расеі – гэта прадпрымальнікі, якія вымушаныя плаціць вялізныя грошы дзеля выжываньня свайго бізнэсу. Паводле дасьледаваньня, сярэдняя сума грошай, якую кожны бізнэсовец плаціць на хабары чыноўнікам, дасягнула 135 тысячаў даляраў у год – 13 разоў болей, чым у 2001 годзе.
Справаздача грунтуецца на апытаньні калі тысячы прадпрымальнікаў і 3 тысячаў звычайных людзей з усіх галінаў эканомікі з 29 рэгіёнаў Расеі.
Неабходнасьць даваць хабар, аднак, не зьяўляецца прэрагатывай толькі бізнэсоўцаў. Грамадзяне Расеі частка вымушаныя даваць грошы тым дзяржаўным структурам, якія абавязаныя прадстаўляць свае паслугі бясплатна. Гэта найперш міліцыя, армія, суды, унівэрсытэты і мэдычныя ўстановы. Георгі Сатараў, прэзыдэнт фонду “Індэм” і былы дарадцы прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, кажа, што гэтак званая “побытавая карупцыя” відавочна трансфармуецца. Нечаканая такія інстытуцыі як армія ўзначальваюць сьпіс карумпаванасьці.
“Галоўны рэкорд росту “побытавай карупцыі” – гэта прызыў на вайсковую службу. З 12 мільёнаў даляраў чатыры гады таму да 350 мільёнаў даляраў зараз. Гэта фантастычны рэкорд”.
Паводле Сатарава, гэта дэманструе рост у расейскім грамадзтве недаверу і боязі да расейскай арміі, якая вядзе вайну ў Чачні, і дзе распаўсюджаныя нестатутныя адносіны і самагубствы. Усё больш бацькоў імкнуцца тым ці іншым чынам купіць для сваіх дзяцей-прызыўнікоў вызваленьне ад службы. Іншай галіной на вяршыні карупцыйнага сьпісу стала вышэйшая адукацыя, дзе абітурыенты і студэнты купляюць добрыя адзнакі падчас паступленьня альбо здачы экзамэнаў.
Дасьледчыкі адзначаюць і такія тэндэнцыі, якія яны схільныя лічыць станоўчымі. У той час як грашовы памер сярэдняга хабару расьце, агульная колькасьць людзей, якія згодныя даваць хабар, зьніжаецца. Жыхары Расеі усё часьцей адмаўляюцца карыстацца тымі паслугамі, дзе без хабару існаваць немагчыма, сьцьвярджае Сатараў .
(Сатараў: ) “Грамадзяне рэагуюць падзеньнем попыту. Ад 20 да 30 мільёнаў чалавек адмаўляюцца ад бясплатных мэдычных паслугаў, бо ім не хапае грошай на хабар”.
Вядомая журналістка Юлія Латыніна кажа, што сёньняшнія расейскія ўлады ня маюць ніякай палітычнай волі змагацца з карупцыяй. Нядаўна нават віцэ-сьпікер дзяржаўнай думы Любоў Сьлізка выказалася за неабходнасьць найхутчэйшага прыняцьця закону аб барацьбе з карупцыяй.
Паводле міжнароднай арганізацыі Transparency International, летась Расея па ўзроўню карумпаванасьці ўпала на 90-е месца сярод 146 краінаў. Беларусь паводле гэтага рэйтынгу займае 74 месца, а найменшы ўзровень карупцыі мае Фінляндыя.