Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэртыза Свабоды: ці дамовіліся Лукашэнка і Пуцін?


RFE/RL Сёлета кіраўнікі Беларусі і Расеі сустракаліся ўжо шэсьць разоў, цяпер трэці раз вялі перамовы сам-насам. Рабочы візыт кіраўніка Беларусі ў Маскву выглядае нечаканым. Найперш зьвяртае на сябе ўвагу тое, што ён адбыўся на запрашэньне расейскага прэзыдэнта. Па-другое, візыт быў незаплянаваны, ён ня значыўся ў графіку. Па-трэцяе, перамовы цягнуліся ажно два дні. Па-чацьвертае, фактычна няма ніякай інфармацыі па выніках перамоваў.

Дзьве папярэднія сустрэчы сам-насам, якія адбыліся вясной, праходзілі таксама ў падобным фармаце. Яны цягнуліся доўга, і хоць потым прэзыдэнты выходзілі да журналістаў, але фактычна нічога не сказалі, абмежаваліся агульнымі словамі.

Ствараецца ўражаньне, што адбываецца закулісны жорсткі і працяглы гандаль наконт вельмі важных для абодвух бакоў прынцыповых пытаньняў. І ў Пуціна былі нейкія спадзяваньні на станоўчае рашэньне. Магчыма, у яго зьявіліся нейкія новыя аргумэнты для Лукашэнкі? Чаму такая таемнасьць? Што хочуць схаваць ад грамадзкасьці два кіраўнікі?

На гэтыя пытаньні адказваюць дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы і палітоляг Аляксандар Ціхаміраў зь Менску. (Чытаць поўны тэкст перадачы)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG