Сёньня ж, узброеныя аддзелы паліцыі атачылі адзін з мэчэтаў ва ўсходнім Лёндане, але гэтая сытуацыя пакуль ня мела разьвіцьця. Рух спынены на частках дзьвюх лініяў мэтро, у тым ліку на паўднёвым участку лініі, якая злучае з цэнтрам раён на поўначы Лёндану, дзе месьціцца беларуская бібліятэка ім. Францішка Скарыны.
Сытуацыя на транспарце сёньня ў Лёндане даволі напружаная, наяўная прысутнасьць вялікай колькасьці паліцыі з сабакамі, хаця зрэшты, акрамя некалькіх кварталаў, сёньня транспарт працуе нармальна. Рэакцыя насельніцтва аднак штораз больш нэрвовая: паведамляецца, што ў часе выпадку сёньня ў мэтро сапраўды ўтварылася кораткачасовая паніка, калі людзі ўцякалі ад страляніны.
Таксама, пасьля спробаў выбухаў учора некаторыя кіроўцы мэтро адмовіліся працаваць, патрабуючы дадатковых захадаў бясьпекі для пэрсаналу мэтро. Гэтыя патрабаваньні падтрымліваюць прафсаюзы. Новая напруга ў брытанскай сталіцы адлюстравана сёньня на старонках брытанскіх газэтаў.
Учорашнія выпускі былі прысьвечаныя успаміну трагічных падзеяў, што адбыліся 2 тыдні таму. На першых старонках большасьці сёньняшніх газэтаў загалоўкі аб тым, што ад учора прынамсі 4 тэрарысты пакуль знаходзяцца на волі. Газэта Дэйлі Міррор аднак зьмяшчае набор драматычных фатаздымкаў зь месцаў здарэньняў і пытаецца: ці ж гэткім будзе звычайнае далейшае жыцьцё ў Лёндане?
Што тычыцца ўчорашніх здарэньняў, сьледзтва працягваецца, але пакуль існуюць дзьве галоўныя вэрсіі. Паводле адной зь іх, учорашнія замахі ўчыніла зусім іншая групоўка, таксама натхнёная ідэалёгіяй Аль-Каеды, якая няўдала спрабавала пераймаць узор тэрарыстаў 7 ліпеня, хаця без самагубчай тактыкі. Паводле другой вэрсіі, ідзецца аб той самай групе, і гэтым разам тэрарысты таксама меліся быць самагубцамі: але той кшталт самаробнай выбухоўкі, які яны ўжывалі, такі, што траціць здольнасьць да выбуху праз пару тыдняў, і з гэтай прычыны прыстасаваньні не спрацавалі. У кожным разе, тэрарыстаў пакуль шукаюць, і дзеля станоўчых адказаў давядзецца чакаць іх затрыманьня.
Адносна глыбінных прычынаў хвалі тэрарызму супраць Брытаніі, Тоні Блэір і іншыя прадстаўнікі ўраду рашуча адкідаюць меркаваньні, што прычынаю іслямскіх тэрарыстычных нападаў стаўся ўдзел брытанскіх войскаў у вайне супраць Талібана ў Аўганістане ды супраць Садама Хусэйна ў Іраку, падтрымка Брытаніяй амэрыканскай палітыкі на Блізкім Усходзе. Яны зазначаюць, што тэрарыстычныя акты ў Нью-Ёрку адбыліся раней за амэрыканска-брытанскія дзеяньні ў Аўганістане ці Іраку, да й таксама супраць краінаў, якія не падтрымлівалі дзеяньняў ЗША ў пэўных мусульманскіх краінах. Незалежна ад канкрэтных дзеяньняў, падкрэсьліваюць яны, ідэалёгія Аль-Каэды палягае ў вайне супраць Захаду як такога.
Аднак у апублікаваных нядаўна справаздачах брытанскіх спэцслужбаў, а таксама Каралеўскага Інстытуту міжнародных дачыненьняў, акцэнт ставіцца на тым, што – хаця ўдзел Брытаніі асабліва ў вайне ў Іраку не стварыў, як такі, якогась тэрарыстычнага намеру Аль-Каеды супраць Брытаніі, якога бы не існавала раней, аднак гэта падвысіла здольнасьць экстрэмістаў да вэрбаваньня мусульманскай моладзі для ажыцьцяўленьня актаў тэрарызму супраць Вялікабрытаніі. У кожным разе, тэма прычынаў іслямскага тэрарызму ў Лёндане застаецца прадметам вельмі гарачых дэбатаў у брытанскай палітыцы і прэсе.