Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс нечакана наведала Лібан


БЭЙРУТ. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс прыбыла сёньня ў Лібан зь нечаканым візытам. Райс правядзе перамовы з лібанскімі афіцыйнымі асобамі, у тым ліку і з прасірыйскім прэзыдэнтам Эмілем Лахудам. Раней сёньня ў Ізраілі Кандаліза Райс абмеркавала з прэм’ер-міністрам гэтай каіны Арыелем Шаронам дэталі будучага выхаду Ізраілю з паласы Газы. Райс заклікала ізраільскага прэм’ера каардынаваць свае дзеяньні з кіраўніцтвам Палестынскай Аўтаноміі. Апошнім часам на палестынскіх тэрыторыях актывізаваліся экстрэмісты, а прыхільнікі скрайне правых палітычных рухаў Ізраілю арганізавалі марш пратэсту супраць вываду войскаў і эвакуацыі цывільнага насельніцтва з паласы Газы.
XS
SM
MD
LG