Але дакумэнты ініцыятыўнай групы на рэгістрацыю ў гарвыканкам дагэтуль не перададзеныя. Частка сябраў групы дагэтуль не засьведчыла сваіх заявы ў натарыюса. Старшыня ініцыятыўнай групы Сяргей Альфер тлумачыць гэта нядбайнасьцю і безадказнасьцю некаторых асобаў. Разам з тым, ён перакананы, што справа будзе даведзеная да канца.
З ініцыятывай правядзеньня ў Менску гарадзкога рэфэрэндуму ў справе вяртаньня старых назваў шэрагу вуліцаў і праспэктаў, перайменаваных 7 траўня ўказам Аляксандра Лукашэнкі, выступілі сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, БНФ, Партыі камуністаў і беспартыйныя актывісты. У сходзе ініцыятыўнай групы 21 чэрвеня ўдзельнічалі каля 150 чалавек. Усе неабходныя дакумэнты для рэгістрацыі плянавалася перадаць у гарвыканкам праз тыдзень. Але ўжо мінуў месяц, а дакумэнты дагэтуль не пададзеныя. Якая прычына? Гаворыць старшыня ініцыятыўнай групы Сяргей Альфер:
(Альфер: ) “Цалкам падрыхтаваны пакет дакумэнтаў, але мы пакуль не сабралі натарыяльна засьведчаных подпісаў усіх сябраў ініцыятыўнай групы. Гэта, на вялікі жаль, аказалася цяжкасьцю для пэўнага шэрагу людзей, якія запісаліся ў ініцыятыўную групу. Гэта, відаць, стандартная беларуская нядбайнасьць. Мы ўсе за дэмакратыю, але як настае час працаваць — аказваецца, што ня ўсе людзі, якія выказалі жаданьне працаваць, здольныя гэта рабіць. І таму мы пакуль ня можам падаць дакумэнтаў. Тэрміны падачы дакумэнтаў ня вызначаныя. Я спадзяюся, што цягам тыдня мы гэтую працу завершым, таму, што ўжо істоная частка подпісаў сабраная”.
Сяргей Альфер гаворыць: ня ўсе сябры ініцыятыўнай групы вераць, што ўлады дазволяць правесьці рэфэрэндум, таму і ня надта актыўна здаюць свае заявы.
Пасьля перадачы пакету дакумэнтаў гарвыканкам цягам месяца будзе яго разглядаць і пасьля павінен даць адказ — ці будзе зарэгістравана ініцыятыўная група. У выпадку станоўчага рашэньня два месяцы даецца на збор ня менш як 100 тысяч подпісаў менчукоў, і яшчэ тры месяцы на падрыхтоўку да рэфэрэндуму. Але Сяргей Альфер ня надта верыць, што ўлады дазволяць правесьці ў Менску мясцовы плебісцыт. Тым ня менш, ён і ягоныя калегі хочуць давесьці распачатую справу да канца і ў выпадку неабходнасьці адстойваць права правядзеньня рэфэрэндуму ў судзе.
* * * Прэзыдэнт Лукашэнка сваім указам ад 7 траўня перайменаваў два галоўныя праспэкты сталіцы — Скарыны і Машэрава. Першы стаў праспэктам Незалежнасьці, а другі — праспэктам Пераможцаў. Новыя назвы атрымалі і некаторыя іншыя вуліцы.