Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Блэр: "Намеры тэрарыстаў ня спраўдзіліся"


ЛЁНДАН. У брытанскай сталіцы здарылася сэрыя нязначных выбухаў у грамадзкім транспарце. Паводле лёнданскай паліцыі, у мэтро й пасажырскім аўтобусе амаль адначасна спрацавалі 4 дэтанатары. Паведамляецца, што адзін чалавек быў паранены.

Кіраўнік паліцыі брытанскай сталіцы Іэн Блэр падкрэсьліў скаардынаваны характар сёньняшніх выбухаў.

(Блэр: ) “Мэтаю выбухаў мелі быць забойствы. Я думаю, ніхто не ўчыняе такога зь нейкімі іншымі намерамі. І важна тое, што намеры тэрарыстаў ня спраўдзіліся”.

Як паведаміў Іэн Блэр, некаторыя з выбуховых прыстасаваньняў засталіся неўзарваныя – вывучэньне гэтых прыстасаваньняў можа дапамагчы ў вышуку тэрарыстаў.

Паводле прэм’ера Вялікабрытаніі Тоні Блэра, мэта сёньняшніх выбухаў у Лёндане – запалохаць людзей. Прэм’ер адзначыў, што паліцыя й шэраг іншых службаў дзеялі прафэсійна й арганізавана. “Цяпер час супакоіцца”, – заявіў брытанскі прэм’ер.

7 ліпеня ахвярамі сэрыі выбухаў у Лёндане сталі 56 чалавек, каля 700 чалавек былі параненыя.
XS
SM
MD
LG