ІСЛАМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф у тэлезвароце да народу асудзіў тэракты ў Лёндане 7 ліпеня і заклікаў падтрымаць намаганьні ўладаў у барацьбе з тэрарызмам.
(Мушараф: ) “Мы рашуча асуджаем гэтыя акты тэрарызму. Я ня думаю, што іх арганізатары й выканаўцы могуць называцца людзьмі. Мы стаім на баку тых, хто вядзе змаганьне з тэрарызмам. Мы будзем змагацца да перамогі, да вынішчэньня тэрарыстаў”.
За апошнія дні ў Пакістане – у рамках расьсьледаваньня лёнданскіх тэрактаў – арыштаваныя некалькі сотняў чалавек. Дасюль, аднак, не пацьверджана інфармацыя, што сярод затрыманых знаходзіцца арганізатар сэрыі выбухаў у Лёндане 7 ліпеня. Паводле зьвестак брытанскай паліцыі, тры з чатырох сьмяротнікаў паходзяць з Пакістану.