Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР выходзіць на шасьцібаковыя перамовы


ПХЭНЬЯН. Паўночная Карэя заявіла пра гатовасьць разьвязаць крызіс вакол сваёй ядзернай праграмы ў ходзе прызначанага на 26 ліпеня чацьвертага раўнду шасьцібаковых перамоваў. Пры гэтым прадстаўнік паўночнакарэйскага замежнапалітычнага ведамства падкрэсьліў важнасьць нармалізацыі стасункаў КНДР з ЗША для разьвязаньня крызісу.

У шасьцібаковых перамовах вакол паўночнакарэйскай ядзернай праграмы бяруць удзел прадстаўнікі абедзьвюх карэйскіх дзяржаваў, ЗША, Кітаю, Японіі й Расеі.
XS
SM
MD
LG