ЛЁНДАН. У Лёндане перакрыты рух на трох лініях мэтрапалітэну пасьля сэрыі інцыдэнтаў. Паведамляецца, што ў цягніках на гэтых лініях адбыліся невялікія выбухі. Невялікі выбух адбыўся таксама ў аўтобусе ва ўсходняй частцы брытанскай сталіцы, у выніку якога ў аўтобусе былі разьбітыя шыбы.
Кіраўнік лёнданскай паліцыі Іэн Блэр заявіў, што разам былі зафіксаваныя чатыры выбухі ці няўдалыя спробы падрыву выбуховых рэчываў.
(Блэр: ) “Мы ведаем, што былі чатыры выбухі ці спробы падрыву выбуховых рэчываў. Пакуль што дакладна невядома, што адбылося”
Іэн Блэр заявіў, што вялікай шкоды ад інцыдэнтаў няма. Між тым як падаюць агенцтвы, людзі ў проціхімічных касьцюмах уваходзілі ў мэтро.
Паліцыя шукае маладога чалавека, які ўцякаў са станцыі мэтро “Уорэн стрыт”. Ня выключана, што гэта сьмяротнік, які спрабаваў здэтанаваць выбуховае прыстасаваньне.
Два тыдні таму ў выніку сэрыі выбухаў у Лёндане загінулі 56 чалавек – 700
чалавек былі параненыя.