Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс правяла перамовы з прэзыдэнтам Судану


ХАРТУМ. Тут дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс правяла перамовы з прэзыдэнтам Судану Амарам аль-Башырам. У часе сустрэчы супрацоўнікі суданскіх спэцслужбаў груба адштурхнулі памочнікаў і журналістаў, якія суправаджалі Канадлізу Райс. Дзяржсакратар была вельмі абураная выказала гэтым, паводле яе словаў, недапушчальным інцыдэнтам. Між тым суданскі прэзыдэнт пасьля сустрэчы заявіў: (аль-Башыр: ) “Мы абмеркавалі сытуацыю ў Дарфуры, перадусім гуманітарную сытуацыю. Абмяркоўваліся таксама пытаньні бясьпекі, роля Афрыканскага Зьвязу і супрацоўніцтва Судану з гэтай арганізацыяй у справе павялічэньня ваеннага кантынгенту Афрыканскага Зьвязу ў Дарфуры. Мы зьвярнуліся да ўраду ЗША з просьбай аб тэхнічнай дапамозе Афрыканскаму Зьвязу”. Пасьля завяршэньня перамоваў Кандаліза Райс накіравалася ў суданскую правінцыю Дарфур. ААН называе гуманітарны крызыс у Дарфуры найгоршым у сьвеце.
XS
SM
MD
LG