Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны ў Грузіі Ўладзімір Аруцюнян прызнаўся, што кінуў у Буша гранату


ТБІЛІСІ. Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі паінфармавала, што 27-гадовы Ўладзімір Арацюнян, арыштаваны за забойства супрацоўніка Службы бясьпекі Грузіі, а таксама з падазрэньня ў замаху на жыцьцё прэзыдэнтаў ЗША й Грузіі Буша й Саакашвілі, прызнаў сваю віну.

Напярэдадні ўвечары грузінская паліцыя арыштавала Аруцюняна. Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі, выйсьці на сьлед меркаванага злачынца дапамагла фатаграфія, зробленая з амэрыканскага спадарожніка.

10 траўня, у часе знаходжаньня прэзыдэнтаў ЗША й Грузіі на пляцы Свабоды ў Тбілісі, з натоўпу была кінутая баявая граната – упаўшы на адлегласьці 30 мэтраў ад трыбуны, граната не спрацавала.
XS
SM
MD
LG