ВАШЫНГТОН. ЗША заклікалі іракцаў як мага хутчэй скончыць падрыхтоўку праекту канстытуцыі краіны.
Паводле прадстаўніка амэрыканскага дзярждэпартамэнту Адама Эрэлі, суніты не павінны адмаўляцца ад удзелу ў распрацоўцы праекту. Раней 12 сунітаў-сябраў камісіі ў стварэньні канстытуцыі Іраку заявілі, што прыпыняюць сваю дзейнасьць пасьля забойства ў аўторак трох іхных адзінаверцаў, што ўваходзілі ў склад камісіі.