Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэры Бэш: "Я помню пра людзей у Беларусі"


RFE/RL Радыё Свабода атрымала ліст ад высланага зь Беларусі амэрыканскага прафэсара Тэры Бэша, пра высылку якога мы паведамлялі ў нашых перадачах.

"Дзякую вам. Мы прыбылі ў Вільню мінулае начы, стомленыя, але ў бясьпецы. Сёньня я адчуваю сум у душы ці, калі сказаць больш дакладна, у сваім сэрцы. Я гатовы жыць, працягваць сваю працу і вучыць, але я павінен прызнацца, што вялікая частка мяне памерла, калі я павінен быў пакінуць Беларусь.

Я быў такім шчасьлівым учора, калі на чыгуначным вакзале ў Менску шмат хто са студэнтаў ды іншых, якія ўдзельнічалі ў маіх праграмах, прыйшлі разьвітацца з маёй сям''ёй. У часе гэтай сустрэчы адзін з маіх студэнтаў падышоў да мяне з усьмешкай і сказаў: "Тэры, мяне прынялі на навучаньне ў ангельскі ўнівэрсытэт!" Я ганаруся, што я змог дапамагчы пяці беларускім студэнтам вучыцца ў Заходняй Эўропе. Я абняў гэтага студэнта і сказаў яму: "Хлопча, гэта цудоўна! Гэта – цудоўна!"

Пакуль усё. Дзякую за вашую дабрыню і спачуваньне.

Я помню пра людзей у Беларусі.

Тэры Бэш
XS
SM
MD
LG