Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 21 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Комунар Магілеўшчыны”, 1935 год. Лекар І.Лягенчанка:

“Краіна гіганцкімі крокамі ідзе ўперад к светламу будучаму, і якое шчасце для жанчыны раджаць і выхоўваць дзяцей, якія будуць канчаць пачэсную работу бацькоў, якія стануць свядомымі і карыснымі членамі вялікага працоўнага калектыва і атрадай для маткі і бацькі. Толькі пачуццём безадказнасці, эгаізма, неразуменнем усіх пагубных наследстваў для арганізма можна тлумачыць тую лёгкасць, з якой у нас жанчыны ідуць на аборт”.

“Звязда”, 1955 год. З Варшавы:

“Поўнасцю завершана будаўніцтва Палаца культуры і навукі імя І.В.Сталіна — дару Совецкага Саюза народнай Польшчы. 21 ліпеня ў Варшаве адбудзецца ўрачыстая перадача Палаца польскаму ўраду. Карысная плошча гэтага велічнага будынка роўная 113,5 тысячы квадратных метраў. Плошча, займаемая збудаваннямі Палаца, — 10,5 гектара. У будучым Палацы каля 3 тысяч памяшканняў. Адначасова тут могуць працаваць, адпачываць і весяліцца да 70 тысяч чалавек. Будынак абсталяван устаноўкамі для ахаладжэння і ўвільгатнення паветра ў гарачае надвор’е”.

“Народная газета”, 1995 год:

“У Берасьцейскай вобласьці мінулай восеньню на беларускай мове пачалі вучыцца 79,5 працэнта першаклясьнікаў, у тым ліку ў Кобрыне — 92, у Жабінскаўскім раёне — 100, у Ленінскім раёне Берасьця — 77, 8. У наступным навучальным годзе, паводле наяўных заяваў, такіх налічваецца ўсяго 44, 6.1, 5.5 і 11.1 працэнта адпаведна. У Менску расейскую мову выбралі звыш 70% бацькоў, якія ўпершыню накіруюць дзяцей у школу, а большасьць леташніх першых клясаў была беларускамоўная (усе лічбы — зь міністэрскіх даведнікаў і справаздачаў)”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG