Дырэктар Жлобінскага мясакамбінату Барыс Камісарчык тлумачыць скарачэньне экспарту прадукцыі ў Расею дзьвюма прычынамі — зьмяншэньнем вытворчасьці ялавічыны ў мясцовых калгасах і саўгасах і перашкодамі гандлю ў Расеі.
(Камісарчык: ) “Самае галоўнае пытаньне, што туды проста не пускаюць. Пэўныя зацікаўленыя колы ёсьць, не хачу называць іх мафіяй, але яны чыняць перашкоды. І найперш перакрываюць шляхі для гуртавога гандлю. Ствараць сваю гандлёвую сетку ў Расеі дорага, а праз гуртавікоў нас тармозяць”, — кажа дырэктар мясакамбінату.
Падобнае становішча і ў іншых перапрацоўчых прадпрыемстваў, што вырабляюць мяса-малочную прадукцыю і спрабуюць прадаць яе суседняй дзяржаве. Гандлю ў Расеі не спрыяюць і цэны на беларускія харчы. Сабекошт каўбасаў ды іншага харчу часта вышэйшы за тыя цэны, што прапануе расейскі рынак.
У прыватнасьці, на Рагачоўскім малочна-кансэрвавым камбінаце цяпер утварыўся паўтарамесячны запас гатовай прадукцыі. Склады камбінату перапоўнены згушчаным малаком у бляшанках.
(Кабаева: ) “З гэтай прычыны камбінату выдзялялі нават крэдыт на захаваньне гатовай прадукцыі”, — паведаміла кіраўніца аддзелу абласной управы харчовых рэсурсаў Надзея Кабаева.
Расейскія спажыўцы за бляшанку згушчанага малака гатовы плаціць цяпер 42—43 цэнты, а вытворцы з Рагачова хочуць прадаць хаця б за 50 цэнтаў. Іначай камбінат пацерпіць вялікія страты.