Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі: Беларусь – наступная


Альгерд Невяроўскі, Менск Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выказаў упэўненасьць, што Беларусь стане наступнай краінай, у якой выбухне рэвалюцыя супраць аўтарытарных уладаў.

Гэтую думку грузінскі лідэр выказаў падчас свайго візыту ў Італіі ў інтэрвію мясцоваму тэлеканалу RAINEWS 24. Міхаіл Саакашвілі пры гэтым не выключае, што беларускія ўлады у адказ могуць арганізаваць крывавыя рэпрэсіі.

У сваім інтэрвію, якое італьянская тэлевізія будзе трансьляваць у сераду 20 ліпеня, прэзыдэнт Грузіі ў прыватнасьці адзначыў: “Наступная рэвалюцыя адбудзецца ў Беларусі. Аднак там можна чакаць і крывавых рэпрэсіяў”.

Як паведамляюць італьянскія мэдыі і Польскае агенцтва прэсы (PAP), Міхаіл Саакашвілі сказаў таксама, што ў Грузію ўвесь час прыяжджаюць дзеячы беларускай апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG