Нагадаем, Кіёцкі пратакол – гэта міжнароднае пагадненьне, якое абмяжоўвае выкіды парніковых газаў у атмасфэру Зямлі. Гэты дакумэнт быў прыняты ў Японіі ў сьнежні 1997 году. Паводле пратаколу, кожнай краіне выдзяляецца пэўная квота забруджаньня навакольнага асяродзьдзя парніковымі газамі, што адмоўна ўплываюць на клімат плянэты, выклікаючы глябальнае пацяпленьне. З мэтай стымуляваньня скарачэньня іх выкідаў краінам прапаноўваецца магчымасьць гандлю свабоднымі квотамі на выкіды такіх газаў.
Намесьнік міністра Аляксандр Апацкі назваў урадавае рашэньне знамянальным крокам на шляху далучэньня Беларусі да найважнейшага міжнароднага дакумэнту. А вось што зазначыў з гэтай нагоды акадэмік Генадзь Лыч:
(Лыч: ) “У прынцыпе для Беларусі гэта станоўчае рашэньне, калі яна вырашыла далучыцца да гэтага пратаколу”.
На думку экспэртаў, далучэньне да Кіёцкага пратаколу мае станоўчы бок найперш у палітычным пляне. Справа ў тым, што да гэтага дакумэнту на сёньняшні дзень далучылася каля ста дваццаці краінаў сьвету, якія вырашылі змагацца з пацяпленьнем клімату. І быць у гэтым сьпісе, відавочна, ганарова, паколькі такія дзяржавы дбаюць пра будучыню плянэты.
Між тым, Беларусь, як вынікае з тлумачэньня спадара Апацкага, кіруецца найперш эканамічнымі мэтамі. Яна разьлічвае добра зарабіць на гандлі свабоднымі квотамі на выкіды парніковых газаў. Патэнцыйна, як заявіў намесьнік міністра прыродных рэсурсаў, Беларусь можа рэалізаваць свабодных квотаў на суму ад 320 мільёнаў даляраў да 1 мільярда 750 мільёнаў.
Між тым, як лічаць спэцыялісты, такія пляны могуць і ня спраўдзіцца. Гаворыць адзін з урадавых экспэртаў, які ня пажадаў назваць свайго прозьвішча:
(Спадар: ) “Квоты ніхто ня купіць пакуль. Гэта несур’ёзна. Калі квоты і будуць купляць, то будуць купляць найперш у краін Эўразьвязу. Хто будзе купляць квоты ў Беларусі?!”
Скептычна ацэньвае шанцы Беларусі зарабіць на гандлі квотамі на выкіды парніковых газаў і акадэмік Генадзь Лыч:
(Лыч: ) “Магчыма, ад тых краінаў, якія забруджваюць навакольнае асяродзьдзе, мы маглі б атрымліваць пэўныя сродкі. Але для гэтага трэба мець добры імідж, добрыя ўзаемадачыненьні, якія маюць, напрыклад, Польшча альбо Фінляндыя. Каб прадаваць, трэба ў сябе мець рынак гэтых квотаў. Таму што не маючы ў сябе рынку, мы не зможам вызначыць цану. А ў нас рынку няма. А ў іншых краінах ёсьць. І тыя прадпрыемствы, якія надта забруджваюць, плацяць за гэта тым, хто забруджвае менш. У нас жа гэтага няма. Карацей кажучы, каб атрымаць гэтыя грошы, трэба нам шмат чаго зрабіць”.
Лічыць акадэмік Генадзь Лыч.